Расея можа ўдарыць з боку Варонежа, Курска і Бранска



Менавіта цяпер надыходзіць вырашальны і, магчыма, пераломны момант у расейска-ўкраінскай вайне, таму менавіта цяпер неабходна ў разы павялічыць дапамогу зброяй Украіне. Заявіў у інтэрв’ю BBC News Украіна генерал Вальдэмар Скшыпчак, які ў мінулым камандаваў сухапутнымі сіламі Польшчы і займаў пасаду намесніка міністра абароны. 

Як адзначае генерал Скшыпчак, пасля таго, як расейская армія пацярпела правал у вясновай і летняй кампаніях, яна стала, пачынаючы з кастрычніка, канцэнтраваць войскі ў раёне Бранска, Курска і Варонежа. Менавіта там засяроджана большасць з 300 тысяч салдат, набраных падчас масавай мабілізацыі. 

Генерал лічыць, што Расея можа зноў ударыць па Украіне менавіта з гэтага напрамку і рушыць на поўдзень. Пры гэтым сцэнары пад ударам апынуцца Палтава і Днепр. На Кіеў Пуцін, хутчэй за ўсё, не пойдзе, а скарыстаецца стратэгіяй малых крокаў, якую ён ужыў у 2014 годзе, калі захапіў Луганск і Данецк, прагназуе польскі генерал.

Беларускае Радыё Рацыя

Array