Выведка Брытаніі назвала колькасць байцоў ПВК «Вагнэр» ва Украіне
Так званая Прыватная вайсковая кампанія «Вагнэра» «амаль напэўна» цяпер камандуе каля 50 тысячамі байцоў ва Украіне і стала ключавым кампанентам расейскай кампаніі, заявіла 20 студзеня брытанская выведка.

«27 снежня 2022 году ў Адзіным дзяржаўным рэестры Расеі было адзначана, што ваенізаваная групоўка ПВК «Вагнэр« афіцыйна зарэгістравалася як юрыдычная асоба. Група заявіла аб сваёй асноўнай дзейнасці як «кансультаванні ў пытаннях кіравання«; аб паслугах у баявых дзеяннях не згадвалася. Пакуль незразумела, у якой ступені арганізацыя «Цэнтр ПВК Вагнэра «будзе выкарыстоўвацца для кіравання ваенізаванай групоўкай. Прыватныя вайсковыя кампаніі (ПДВ) застаюцца незаконнымі ў Расеі, нягледзячы на працяглую дыскусію аб рэфармаванні заканадаўства», – гаворыцца ў паведамленні.
Array