Маці і дачка з МТБанка асудзілі на 7 і 6,5 гады калоніі па справе аб зліве дадзеных



Менскі гарадскі суд вынес прысуды Іне Глінскай і яе дачцэ Валерыі па справе аб зліве звестак у «Чорную кнігу Беларусі». Іна атрымала 7 гадоў калоніі, Валерыя – 6,5 гады, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Іну і Валерыю прызналі вінаватымі ў распальванні варожасці (ч. 3 арт. 130 КК), незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных (ч. 3 арт. 203-1 КК) і неправамерным завалоданні кампутарнай інфармацыяй (арт. 352 КК) ).

Іна і Валерыя Глінскія працавалі ў МТБанку. У «міліцэйскім відэа» Іна заявіла, што давала «ЧКБ» інфармацыю аб супрацоўніках міліцыі, выкарыстоўвала свае службовыя паўнамоцтвы. Па справе праходзіла пяцёра пацярпелых – супрацоўнікі міліцыі і суддзя.

Глінскія былі затрыманыя ў снежні 2021 года. Да суда яны ўтрымліваліся пад вартай. Большасць судовых паседжанняў прайшло ў закрытым рэжыме.

Вясна