Слонімцу Паўлу Севасцьяну прысудзілі 10 сутак арышту



20 студзеня ў судзе Слонімскага раёна разглядалася адміністрацыйная справа Паўла Севасцьяна за захоўванне ў сацсетцы Facebook матэрыялаў, якія ў Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі — ч.2 арт. 19.11 КаАП, паведамляе «Газета Слонімская».

Суд прызнаў Севасцьяна вінаватым і пакараў 10 суткамі адміністрацыйнага арышту.

Нагадаем, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі Севасцьяна каля яго дома ў Слоніме 11 студзеня. Наступныя суткі слонімец правёў у ізалятары часовага ўтрымання, а пасля суддзя задаволіў яго хадайніцтва пра пошук адваката да 20 студзеня.