Уладальніка гарадзенскага гатэлю для жывёл асудзілі за «паклёп і абразу Лукашэнкі»
Уладальніку гарадзенскага гатэлю для жывёлаў прысудзілі 2,5 года калоніі за «паклёп і абразу Лукашэнкі».
Паўлу Свірбутовічу паставілі ў віну тое, што на сваёй старонцы «УКантакце» ён размясціў «абразлівую інфармацыю, спалучаную з абвінавачваннямі ў здзяйсненні асабліва цяжкіх злачынстваў» Аляксандрам Лукашэнкам. У тым ліку гэта карыкатура, якая ўтрымлівае «аўтарскае меркаванне аб тым, што Лукашэнка з’яўляецца крывавым дыктатарам».
Прысуд абвяшчаў суддзя Дзмітрый Кедаль з Кастрычніцкага суда Гародні. Павел Свірбутовіч будзе адбываць пакаранне ва ўмовах агульнага рэжыму.
