Прафесар Юрый Бубнаў у магілёўскім СІЗА атрымаў траўму галавы
Затрыманаму сацыёлагу, прафесару Юрыю Бубнаву выставілі абвінавачанне ў паклёпе на Лукашэнку. Падрабязнасцяў справы няма, пішуць праваабаронцы.
-

Фота: bgut.by
Вядома, што ў магілёўскім СІЗА Бубнаў атрымаў траўму галавы. Афіцыйная версія — зваліўся з нараў, і траўма несур’ёзная. Як распавядала „Еўрарадыё”, навкоўца затрымалі 12 студзеня на працы — на кафедры гуманітарных дысцыплін Беларускага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій, дзе ён працуе. У Магілёве Бубнаў вядомы не толькі як сацыёлаг, але і адзін са стваральнікаў Цэнтра гарадскіх ініцыятыў і фестывалю „Дранік-фэст”.