Выйшаў на волю палітвязень Давід Збаранскі



Цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю палітвязень Давід Збаранскі. Ён адбываў тэрмін у бабруйскай калоніі.

Хлопца затрымалі, калі яму было яшчэ толькі 17 гадоў — 30 лістапада 2020-га, адразу пасля вяртання з Польшчы, паведамляе «Вясна». Падставай для затрымання (а потым і крымінальнай справы) стаў удзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 года ў Берасці.

У выніку Давіду прысудзілі 3 гады калоніі. Давід — першы палітзняволены, які цалкам адбыў тэрмін за берасцейскія падзеі 10 жніўня 2020-га года.