Міністр абароны Германіі анансаваў паездку ва Украіну
Прызначаны днямі новы міністр абароны Германіі Борыс Пісторыус паведаміў, што неўзабаве паедзе ва Украіну.

«Несумненна, што я хутка паеду ва Украіну. Гэта адбудзецца, магчыма, на працягу наступных чатырох тыдняў», — заявіў Пісторыус у інтэрв’ю штотыднёвіку Bild am Sonntag, адказваючы на пытанне, куды ён адправіцца ў першую чаргу на новай пасадзе.
На пытанне аб пастаўках Украіне нямецкіх танкаў Leopard кіраўнік Мінабароны адказаў, што Германія «вядзе вельмі цесны дыялог па гэтым пытанні з нашымі міжнароднымі партнёрамі, перш за ўсё з ЗША».