У Беларусі скароцяць пералік захворванняў, з якімі не бяруць на вайсковую службу



У Беларусі скароцяць пералік захворванняў, з якімі не бяруць на вайсковую службу. Міністэрствы абароны і аховы здароўя цяпер працуюць над адпаведнымі карэкціроўкамі.

Змены закрануць усе катэгорыі вайскоўцаў. Паводле падпалкоўніка медыцынскай службы Святланы Кашура, “выклікана гэта шэрагам аб’ектыўных прычын. І ў першую чаргу тым, што паступае вялікая колькасць зваротаў грамадзян, якія лічаць, што патрабаванні да стану здароўя значна завышаныя і не дазваляюць маладым людзям рэалізаваць мару стаць ваенным”.

Сярод захворванняў, якія могуць выключыць са спісу, Кашура назвала плоскаступнёвасць, невялікае зніжэнне зроку, невялікую лішнюю вага ды іншыя. “Сёння, з развіццём высокіх тэхналогій, з такімі захворваннямі цалкам паспяхова можна выконваць абавязкі аператара сістэм СПА альбо аператара спадарожнікавай сістэмы сувязі”, – заявіла падпалкоўнік.

news.zerkalo.io