Палітвязень, які сядзеў у калоніі, дзе памёр Вітольд Ашурак распавёў усё, што ведае на гэтую тэму
У нашым эфіры пабываў Віктар Пархімчык былы палітзняволены, у 2021 асуджаны на 2 гады хіміі за раскідванне самарэзаў каля будынку памежнага камітэту.

РР: Да апошніх прэзідэнцкіх выбараў Вы цікавіліся палітыкай, прымалі ўдзел у пратэстах?
– У мяне было ціхае сямейнае жыццё, больш-менш стабільны сямейны бізнес. Я займаўся і займаюся распрацоўкай сайтаў. Я слаба цікавіўся палітыкай, о мне здавалася, што быў нейкі сацыяльны кантракт паміж насельніцтвам Беларусі і ўладай. У мяне было стабільнае адчуванне таго, што прызвычаіліся, і не хацелі нейкіх змен. Цікавасць да палітыкі ў мяне пачала з’яўляцца менавіта пасля 20 году, і яшчэ быў перыяд у юнацтве, калі я ўдзельнічаў у розных акцыях. Пасля гэтага каля 15 год я ніякай актыўнасці не праяўляў, хаця часам цікавіўся.
РР: Як большасць беларусаў у той час. Тэрмін Вы адбывалі на Берасцейшчыне, але апошнія 4 месяцы ў Шклове, у калоніі, дзе памёр Вітольд Ашурак, афіцыйна праз праблемы з сэрцам. Але ў тых, хто там быў, ёсць свае здагадкі.
– Насамрэч гэты выпадак на цяперашні дзень ужо цяжка скрыць, бо не ведаю як, але там было шмат сведкаў. Я менавіта сам аказаўся ў Шклове пазней гэтага выпадку. Але я меў магчымасць размаўляць з рознымі вязнямі, якія распавядалі пра тое, што адбывалася. Чуць было, як гэты працэс адбываўся. У камеры ШЫЗА, дзе сядзеў Вітольд былі суседзі, і сценкі там даволі ценькія. Усё тое, што там адбывалася:крыкі, шум – было чуць. Па-другое, акрамя тых людзей, што сядзелі ў ШЫЗА, былі яшчэ людзі, якія знаходзіліся ў кампутарнай класе, і ад іх я таксама чуў тое самае.
Цалкам слухайце размову ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя