15-гадовага роднага брата адміністратара каналу @belzhd_live затрымаў КДБ
У Ізалятары на Акрэсціна падлетка трымалі трое сутак. На яго сфабрыкавалі крымінальную справу за «вымагальніцтва». Бацькоў і адваката да хлопца не пускалі.
Супрацоўнікі КДБ выставілі ўмову выдаліць канал і спыніць дзейнасць – верагодна, тады б хлопца адпусцілі.
У пятніцу Арцёма перавялі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках (з якой прычыны − невядома). Крымінальную справу ў дачыненні да яго не спынялі, з яго ўзятая падпіска аб нявыездзе.
Тэлеграм-канал «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» публікуе інсайды пра абстаноўку на Беларускай чыгунцы пасля 2020 году. Там з’яўляліся навіны і аб тым, праз якія станцыі і якімі маршрутамі ў Беларусь заязджае расейская вайсковая тэхніка і жывая сіла, якая ўдзельнічае ў захопніцкай вайне супраць Украіны.
Адміністратар каналу знаходзіцца за межамі Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя