На Уладзіміра Булаўскага завялі крымінальную справу



На віцебскага культмэнэджара Уладзіміра Булаўскага завялі крымінальную справу. Падставай для абвінавачвання маглі стаць фотаздымкі ў сацсетках са жнівеньскіх маршаў 2020-га, піша @zamkadomby.

Уладзімір Булаўскі быў затрыманы 14 снежня мінулага года, але пасля «сутак» на волю так і не выйшаў.

Цягам мінулага года віцяблянін правёў у ІЧУ 45 сутак.