Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Давосе з віцэ-прэзідэнткай Microsoft



Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Давосе з віцэ-прэзідэнткай Microsoft Тэрэзай Хатсан.

У Microsoft заявілі, што кампанія падтрымлівае і будзе падтрымліваць беларускую мову на сваіх платформах, а беларускія грамадзяне будуць мець доступ да сэрвісаў Microsoft.

У межах праграмы «Democracy Forward» некаторыя беларускія медыі і журналісты атрымалі дапамогу і праграмнае забеспячэнне.

Array