Нямеччына не будзе перашкаджаць пастаўцы танкаў з Польшчы ва Украіну



Улады Нямеччыны не будуць перашкаджаць пастаўцы танкаў Leopard 2 з Польшчы ва Украіну.

Фота: PAP

Пра гэта заявіла міністр замежных спраў Германіі Анналена Бербок.

На пытанне журналіста, што адбудзецца, калі Польшча адправіць свае танкі Leopard 2 без ухвалення Германіі, яна адказала: „Мы не будзем перашкаджаць. На дадзены момант гэтае пытанне не задавалася, але, калі б нас спыталі, мы б не сталі перашкаджаць„.

Бербок падкрэсліла, што Нямеччына ведае, наколькі танкі Leopard 2 важныя для Кіева. „Мы павінны пераканацца, што жыцці людзей будуць выратаваны, а тэрыторыя Украіны вызваленая”, – дадала яна.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што перадача саюзнікамі дзясяткаў танкаў „не вырашыць праблему”, бо ў Расеі „тысяча танкаў”. На яго думку, перадача ўзбраення грае матывіровачную ролю. Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што калі Нямеччына перадасць Украіне Leopard, то яны „не паедуць па тэрыторыі Расеі”.

Array