Расея паніжае ўзровень дыпламатычных адносін з Эстоніяй
МЗС Расеі прыняло рашэнне панізіць узровень дыпламатычных адносін з Эстоніяй да часовага паверанага ў справах. Амбасадары дзвюх краін будуць адкліканы.

Адпаведнае патрабаванне было сёння, 23 студзеня, выказана паслу Эстоніі ў РФ Маргусу Лайдры. Ён мусіць з’ехаць з краіны да 7 лютага.
Паніжэнне ўзроўню дыпламатычнага прадстаўніцтва ў РФ назвалі адказам на рашэнне эстонскага МЗС скараціць колькасць супрацоўнікаў расейскага пасольства ў Таліне да парытэтнага ўзроўню з колькасцю работнікаў эстонскай місіі ў Маскве.
Array