Латвія паніжае ўзровень дыпламатычных адносін з Расеяй



Латвія паніжае ўзровень дыпламатычных адносін з Расеяй з 24 лютага ў знак салідарнасці з Эстоніяй. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс.

„У сувязі з брутальнай агрэсіяй Расеі супраць Украіны, якая працягваецца, і ў знак салідарнасці з Эстоніяй Латвія панізіць узровень дыпламатычных адносін з Расеяй з 24 лютага, патрабуючы ад Расеі зрабіць гэтак жа”, – заявіў Рынкевічс.

11 студзеня Эстонія запатрабавала ад Расеі скараціць колькасць супрацоўнікаў у амбасадзе ў Таліне на прынцыпе парытэту. Сёння Расея заявіла аб паніжэнні ўзроўню дыпламатычных адносін з Эстоніяй да часовага паверанага ў справах.

Array