У Менску затрымалі аператара Паўла Падабеда
Праваабаронцам “Вясны” стала вядома пра затрыманне 21 студзеня ў Менску відэааператара Паўла Падабеда. Пакуль невядома, што інкрымінуюць журналісту.
-

Фота: з сацыяльных сетак
Пакуль няма інфармацыі, ці звязаны арышт 43-гадовага Паўла Падабеда з яго колішняй прафесійнай дзейнасцю.
Вядома, што восенню 2020-га Паўла затрымлівалі пасля адной з акцый пратэсту. У ранейшыя гады ён таксама не раз затрымліваўся за справы, звязаныя з выкананнем сваіх абавязкаў.
Паводле дадзеных Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), за кратамі знаходзяцца 32 прадстаўнікі медыя.
Беларускае Радыё Рацыя