Нямецкі канцэрн гатовы перадаць Украіне 139 танкаў Leopard
Група Rheinmetall можа даць Украіне 139 танкаў Leopard 1 і 2.

Пра гэта паведамляе RND са спасылкай на прадстаўніка кампаніі.
„У нас яшчэ ёсць 22 машыны са складу Leopard 2A4, якія мы маглі б падрыхтаваць да эксплуатацыі і даставіць ва Украіну. Іх рамонт зойме амаль год. Пастаўка магчымая ў канцы 2023 – пачатку 2024 года”, – цытуе яго выданне.
Яшчэ 29 машын Leаpard 2A4 могуць быць гатовыя да красавіка-траўня наступнага года. Паводле слоў крыніцы, канцэрн можа таксама падрыхтаваць 88 танкаў Leаpard 1.
Пры гэтым ён не назваў тэрміны паставак. Трэба адзначыць, што ў публікацыі не ўдакладняецца крыніца паставак танкаў. Гаворка ідзе толькі аб баявых машынах, якія мае непасрэдна канцэрн, або ў цэлым аб перспектывах прадастаўлення танкаў дадзенага сямейства.
Array