Алесь Лабко: Прадстаўнікоў КР абвінавачваюць у спробе захопу ўлады
17-га студзеня бягучага года пачаўся завочны суд на сябрамі Каардынацыйнай рады. Абвінавачаныя не азнаёмлены са справай, назначаныя дзяржавай адвакаты пазбягаюць анлайн-размоў са сваімі падабароннымі, адмоўлена ў анлайн-прысутнасці на судзе. Суд закрыты.

Беларусаў Варшавы не здзіўляе прававое бязмежжа рэжыму, бо яны самі пакінулі праз гэта краіну, кажа Алесь Лабко, кіраўнік Беларускага Моладзевага Хабу ў Варшаве:
– Прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады абвінавачваюць у спробе захопу ўлады, стварэнні нейкай рэвалюцыйнай абстаноўкі. Насамрэч сама Каардынацыйная рада была рэакцыяй на тое, што рэжым Лукашэнкі фактычна захапіў уладу пасля прайграных выбараў.
Абвінавачанымі па надуманай справе праходзяць Святлана Ціханоўская, Марыя Мароз, Павел Латушка, Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі. Усе гэтыя асобы знаходзяцца за мяжой.
Беларускае Радыё Рацыя