Што кажуць беларусы, якія жывуць каля беларуска-ўкраінскага памежжа
Адзінаццаты месяц вайны ва Украіне. З новага года ў беларуска-ўкраінскім памежжы склалася асаблівая напружанасць, перадусім яна звязаная са шматлікімі размовамі пра імаверны наступ расейскіх ваенных з тэрыторыі Беларусі, а таксама з магчымасцю ўцягнення краіны ў паўнамаштабныя баявыя дзеянні.

Жыхары памежжа прызнаюцца, што маюць вельмі непрыемныя пачуцці:
– Ведаеце, магчыма рознае, толькі не вайна.
– Працую ў краме. На столькі людзі злосныя, агрэсіўныя, што ўжо без валяр’янкі працаваць ніяк.
– Разуменне, што ад цябе нічога не залежыць, гэта больш за ўсё пужае.
– Гэта нават страшна абмяркоўваць.
– У любым выпадку гэта страшна, для нармальнага чалавека гэта вельмі страшна.
– Не мяняюцца ніякім чынам адносіны. Я, напрыклад, за тое, каб вырашаць любы канфлікт мірным шляхам.
– Разлічваю на тое, што ўсё хутка закончыцца.
– Усё будзе нармальна. У мяне сястра там жыве, пляменнік у Роўна. Нармальныя людзі.
У сацыяльных сетках жыхары памежнай зоны актыўна абмяркоўваюць адчувальнае павялічэння прысутнасці расейскіх вайскоўцаў ды бясконцыя вучэнні. Так, напрыклад, у Лунінцы для патрэбаў расейцаў адрамантавалі дадатковыя інтэрнаты каля аэрадрома, а на Століншчыне ў апошнія дні выстаўляюцца вучэбныя блок-пасты.
Беларускае Радыё Рацыя