Складзеныя спісы палітвязняў, якія патрабуюць вызвалення ў першую чаргу



Складзеныя спісы палітычных зняволеных, якія патрабуюць вызвалення ў першую чаргу. Пра гэта паведаміў Валерый Кавалеўскі, адказны за замежныя справы ў Аб’яднаным пераходным кабінеце.

“Ёсць вялікая колькасць жанчын сярод палітзняволеных, ёсць непаўналетнія, хворыя, людзі з інваліднасцю. Тым не менш, вельмі важна разумець, што такія перамовы калі і вядуцца, яны праходзяць вельмі і вельмі закрыта”, — адзначыў Валерый Кавалеўскі на сустрэчы беларусаў Варшавы з членамі АПК 23 студзеня, – піша “Радыё Свабода”.

На ўдакладняючае пытанне пра тое, хто займаецца складаннем спісаў палітзняволеных, якіх у першую чаргу неабходна вызваліць, якія ёсць прыярытэты, Кавалеўскі адказаў, што гэта праца з праваабаронцамі, сваякамі палітзняволеных, гуманітарнымі арганізацыямі.

Array