Роўна 5 гадоў таму памёр Міхал Анемпадыстаў
Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 у Менску. Ён быў адным з заснавальнікаў беларускай рок-паэзіі, аўтарам знакавых беларускіх песень. Менавіта ён стварыў канцэпцыю вядомага “Народнага альбома” і напісаў большасць тэкстаў для песень.

У 2004—2011 гг. быў сябрам журы фестываля «Бардаўская Восень» (г. Бельск-Падляшскі). У 2007 г. быў сябрам журы рок-фестываля «Basowiszcza» (г. Гарадок).
Ён аўтар фундаментальнай кнігі-даследавання «Колер Беларусі» — аб тым, як выкарыстоўваўся той ці іншы колер у традыцыйнай культуры Беларусі.
Быў удзельнікам грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Вёў аўтарскую калонку «Простыя рэчы» на сайце грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!», дзе разважаў пра штодзённыя і адначасова элітарныя праявы беларускай культуры і культуры ўвогуле.
Анемпадыстаў памёр ад інсульту ў ноч з 23 на 24 студзеня 2018 году.
Яму было 53 гады.