Звальненні ў музеі Азгура ў Менску



З 1 лютага 2023 года Аксана Багданава больш не займае пасаду дырэктаркі Мемарыяльнага музея-майстэрні Заіра Азгура.

Фота: wikimedia.org

Разам з ёй Музей таксама вымушаны пакінуць пяць спецыялістаў — гэта 60% ад навуковага і творчага складу. Улады заняліся ўстановай у пачатку гэтага года. Як пісаў Reform.by раней па інфармацыі з уласных крыніц, кіраўніцтву ведамстваў, якія курыруюць Музей, не спадабаліся нібыта “дэструктыўна настроеныя” творчыя работнікі. У выніку быў запланаваны кантроль установы і далучэнне яе да Музея гісторыі горада Менска. Кантроль пачаўся са звальненняў “па ўласным жаданні”.

Пры цяперашнім кіраўніцтве музей-майстэрня Заіра Азгура праіснавала 19 гадоў. За гэты час тут сфармавалася сучасная культурніцкая прастора, у якой праходзілі канцэрты, выставы, фестывалі ды іншыя мерапрыемствы.

Беларускае Радыё Рацыя