Украіна афіцыйна пацвердзіла адыход з Салядара
Спікер Усходняй групоўкі войскаў Збройных сілаў Украіны Сяргей Чараваты ў каментары “Суспільному” паведаміў, што ўкраінскія войскі “для захавання жыцця асабовага складу і Сілы абароны адышлі ад Салядара”.

Паводле яго, украінскія сілы замацаваліся на загадзя падрыхтаваных рубяжах абароны, і выканалі асноўную задачу – не далі сістэмна прарвацца ворагу на Данецкім напрамку фронту і ўвайсці ў тыл, а таксама знясілілі ворага
Украінскі Салядар перад поўнамаштабнай вайной меў 10 тысяч жыхароў. Ён месціцца блізу важнага стратэгічнага аб’екта – горада Бахмут.
Беларускае Радыё Рацыя
Array