Народнае антыкрызіснае ўпраўленне прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем”
Улады ўключылі ў спіс экстрэмісцкіх арганізацыю Паўла Латушкі.

Пра ўключэнне Народнага антыкрызіснага ўпраўлення ў спіс “экстрэмісцкіх фармаванняў” паведамілі праўладныя тэлеграм-каналы, на якія спасылаецца “Вясна”. Прычынай называюцца “публічныя заклікі да санкцый, арганізацыя дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь”.
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне створана былым міністрам культуры, дыпламатам і экс-дырэктарам Купалаўскага тэатра Паўлам Латушкам у кастрычніку 2020 года, каб забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады і дзеля стабілізацыі сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа.
Таксама “Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі” прызнаная “экстрэмісцкім фармаваннем”. Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 25 студзеня.
Беларускае Радыё Рацыя
Array