Фільм пра беларуса, які ваюе ў Афрыцы, трапіў на кінафестываль Берлінале



Фільм “Disco Boy”, створаны сумесна студыямі з Італіі, Францыі і Польшчы, трапіў у асноўную конкурсную праграму нямецкага кінафестывалю Берлінале, – паведамляе Most.

Фота: Fare Film / farefilm.it

Для рэжысёра Джакама Абруцэзэ фільма стаў дэбютам у поўнаметражным кіно. У фільме расказваецца пра беларуса Аляксея / Алекса, прафесійнага танцора ў начным клубе, які вырашае запісацца ў Замежны легіён, каб у абмен на службу ў войску атрымаць французскі пашпарт. Фільм заснаваны на рэальных падзеях і распавядае гісторыю двух салдат, чые лёсы пераплятаюцца. У галоўнай ролі – нямецкі акцёр Франц Рагоўскі.

Фільм выйдзе ў італьянскіх кінатэатрах 9 сакавіка. Калі пачнуцца паказы ў іншых еўрапейскіх краінах, пакуль невядома.

Беларускае Радыё Рацыя