Журналісту Свабоды Ігару Лосіку дазволілі перапісвацца з жонкай Дар’яй
Пасля прысуду адміністрацыя Наваполацкай калоніі дазволіла палітвязню Ігару Лосіку ліставацца з жонкай – палітычнай зняволенай Дар’яй Лосік.
Ігар напісаў ужо шэсць лістоў, але пакуль невядома, ці дазволілі перапіску Дашы, якая дагэтуль застаецца ў берасцейскім СІЗА. У пары ёсць чатырохгадовая дачка Паўлінка, якой цяпер апякуюцца па чарзе бацькі Ігара і Дашы. Дзяўчынка нядаўна пайшла ў дзіцячы садок. Яна вельмі сумуе па бацьках.

Журналіст Ігар Лосік асуджаны на 15 гадоў зняволення па двух крымінальных артыкулах. Даря Лосік асуджана на 2 гады калоніі – фактычна за інтэрв’ю тэлеканалу «Белсат», у якім сярод іншага гаварыла пра свайго мужа.