Суддзя не задаволіла іск Валянціны Мацяш



Суддзя Бярозаўскага раённага суда Людміла Рудзіна не задаволіла іск былога майстра вытворчага навучання Белаазёрскага электратэхнічнага каледжа Валянціны Мацяш.

Валянціна Мацяш

Жанчына прасіла ўзнавіць яе на працы, заплаціць за вымушаныя прагулы і 10 тысяч рублёў маральнай кампенсацыі. Адну з лепшых работнікаў звольніў з працы новы спрактыкаваны на гэтым дырэктар каледжа Аляксандр Шымчук па ўказанню КДБ і райвыканкама.

Памочнік пракурора Андрэй Барушка

Жанчыне не далі дапрацаваць да пенсіі крыху больш за паўтары гады, кажа Валянціна Мацяш:

– Са мной было праведзена шмат размоў і прапаноў напісаць заяву пра звальненне па ўласным жаданні, ад чаго я катэгарычна адмовілася. Я яму казала: „Чаму ў нас можа працаваць майстар вытворчага навучання, які неаднаразова з’яўляецца на працоўным месцы ў нецвярозым выглядзе”. У мяне няма заўваг, у мяне ніколі за гэтыя трыццаць пяць гадоў не было, аднак мне знайшлі тры заўвагі і вымову, каб звольніць.

Аляксандр Шымчук

Паводле Валянціны Мацяш, Працоўны кодэкс не дазваляе звальняць людзей перадпенсійнага ўзросту. Але суддзя Рудзіна і памочнік пракурора Андрэй Барушка пайшлі на парушэнне закона. Бо ў 2020 годзе Валянціна з мужам былі затрыманы, арыштаваны і пакараны судом за грамадзянскую пазіцыю.

Суддзя Людміла Рудзіна

Беларускае Радыё Рацыя