Палітзняволеных Валерыю Касцюгову і Таццяну Кузіну пачнуць судзіць 6 лютага
6 лютага справу палітолага Валерыі Касцюговай і менеджаркі публічнага адміністравання Таццяны Кузінай пачне разглядаць суддзя Мінгарсуда Дзіна Кучук, паведамляе «Вясна». Абедзве жанчына за кратамі ўжо больш за паўтара года.

Валерыя Касцюгова — заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці «Наше мнение», рэдактарка і аўтарка «Беларускага штогодніка» і кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе». Яе затрымалі 30 чэрвеня 2021 года.
Таццяна Кузіна — сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa, экспертка даследчага праекта bipart. Яе затрымалі ў Менску ўначы з 28 на 29 чэрвеня 2021 года.
Іх абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса (дапамога дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады), (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).