„Гліняны Вялес” паведаміў свой шорт-ліст за 2022 год
Нягледзячы на ўсё складанасці апошняга часу беларускія кнігі працягваюць выходзіць, іх чытаюць і абмяркоўваюць. Працягваюць працаваць і незалежныя беларускія літаратурныя прэміі, у якіх гэтыя кнігі разглядаюцца, ацэньваюцца і ўзнагароджваюцца. Сярод іх старэйшая незалежная літпрэмія «Гліняны Вялес», якая была заснавана Таварыствам Вольных Літаратараў у 1993 годзе.

Мінулы год бадай быў найбольш складаным для «Вялеса». Перадусім гэта звязана з тым, што няпроста было адсочваць кніжныя навінкі. Да таго ж шэраг незалежных беларускіх выдавецтвах былі пазбаўлены ліцэнзій і прыпынілі сваю дзейнасць – «Галіфы», «Янушкевіч», «Лімарыус», «Кнігазбор» і інш. Але кнігавыдавецкую эстафету пераймаюць выдавецтвы, заснаваныя ў замежжы. Таму не спыніць, не стрымаць. І вось мы маем чарговы шорт-ліст «Вялеса».
Сёлета ў шорт „Вялеса” трапілі 4 кнігі паэзіі і ніводнай кнігі чыстай белетрыстыкі. Што вельмі паказальна для мінулага беларускага літаратурнага года. Ну і ўпершыню ў шорце „Вялеса” перавага за жанчынамі.
Шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес -2022»
Зміцер Бартосік. Забіць упалмінзага. «Бібліятэка Свабоды»
Максім Знак. Зэкамэрон. «Беларуская турэмная літаратура». Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Ганна Кандрацюк. У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы. Праграмная рада тыднёвіка «Ніва»
Наста Кудасава. Святлана Дземідовіч. Побач. «Цымбераў»
Сяргей Лескець. Шэпт. Выдавецкая каманда «Вільма»
Антаніна Хатэнка. Вербніца. «Кнігазбор»
Юля Цімафеева. Воўчыя ягады. «Весна»
Беларускае Радыё Рацыя