Еўразвяз абмяркоўвае новыя санкцыі супраць уладаў Беларусі
У пятніцу, у Бруселі амбасадары краін Еўразвязу абмяркоўвалі праект пастановы аб дадатковых санкцыях у дачыненні да ўладаў Беларусі за іх саўдзел у ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Санкцыі шмат у чым паўтараюць санкцыйныя захады, якія цяпер ужо прымяняюцца да Расеі, напрыклад забарона на аказанне ІТ-паслуг, кансалтынгу, паслуг навігацыі, продажу авіяпаліва, прадметаў раскошы, забарона на імпарт сталі і золата.
Новыя абмежавальныя крокі адносна Беларусі плануецца ўвязаць з 10-м пакетам санкцый супраць Расеі.
Абодва дакументы плануецца прыняць на наступным тыдні. Хоць, паводле ранейшай інфармацыі, 10-ы пакет санкцый супраць Расеі меркавалася прыняць напрыканцы лютага.