ЗША выступілі ў падтрымку незалежнасці Беларусі



Амбасадар місіі ЗША пры АБСЕ Майкл Карпэнтэр заявіў, што кіраўніцтва Крамля імкнецца захапіць і падпарадкаваць тэрыторыі суседніх краін.

Фота: osce.usmission.gov

ЗША не прымаюць імперскую палітыку Расеі, якая адмаўляе культуру і дзяржаўнасць Беларусі і Украіны, і рашуча падтрымліваюць незалежнасць абедзвюх краін. Па словах амерыканскага дыпламата, Расея адмаўляе Украіне ў існаванні як дзяржаве. «І хаця мы тут не так часта гаворым пра гэта, але менавіта гэта яна спрабуе зрабіць і з Беларуссю. Прэзідэнт Пуцін ясна даў зразумець, што разглядае абедзве краіны як рэгіёны, якія „належаць” Расеі”, – заявіў Карпэнтэр.

Ён таксама дадаў, што кіраўніцтва Расеі неаднаразова казала, што ўкраінская і беларуская ідэнтычнасць „не існуюць па-за расейскай культурай”. «Гэта таксама тлумачыць, чаму Масква была занятая выцясненнем беларускіх журналістаў і заменай іх расейскімі прапагандыстамі. У абедзвюх краінах Расея выкарыстоўвае падобныя інструменты – хаця часам і нязначна адрозныя – каб зацвердзіць сваё дамінаванне», – дадаў амерыканскі амбасадар.

Пры гэтым, паводле слоў дыпламата, ЗША выступаюць катэгарычна супраць спробы Расеі прынізіць і душыць культуру, гісторыю і дзяржаўнасць Украіны. Украіна – суверэнная, незалежная дзяржава. Дыпламат таксама нагадаў, што Злучаныя Штаты таксама рашуча падтрымліваюць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, якая мае адметную гісторыю і ўласную багатую культуру.

„Хартыя 97”

Array