Эстэр Лядзецка прапусціць чэмпіянат свету па гарналыжным спорце



Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Эстэр Лядзецка не выступіць на чэмпіянаце свету па гарналыжным спорце, які пройдзе ў Францыі з 6 па 19 лютага. Чэшская гарналыжніца і сноўбардыстка прапускае бягучы сезон з-за траўмы ключыцы. У лістападзе мінулага года яна перанесла паўторную аперацыю. Высветлілася, што косткі зрасліся няправільна. Нягледзячы на станоўчую дынаміку ў пачатку гэтага года, лекары ўсё яшчэ баяцца за яе стан.

„Ньюкасл” гатовы заплаціць „Барселоне” 50 мільёнаў еўра адступных за Усмана Дэмбеле

„Ньюкасл” мае намер набыць у летняе трансфернае акно форварда „Барселоны” Усмана Дэмбеле. „Сарок” не палохае нават памер адступных, якія прапісаны ў кантракце 25-гадовага француза. Па версіі крыніцы, сума складае 50 мільёнаў еўра, і ўладальнікі англійскага клуба гатовы заплаціць. У той самы час паведамляецца, што сам Дэмбеле хоча падоўжыць кантракт з каталонцамі. У гэтым сезоне Дэмбеле правёў за іспанскі клуб 27 матчаў, забіў 8 мячоў і аддаў 7 дзейсных перадач.

Немка Селіна Граціян стала чэмпіёнкай Еўропы ў гонцы пераследу

Нямецкая біятланістка Селіна Граціян не ведала сабе роўных у гонцы праследу на чэмпіянаце Еўропы ў Ленцархайдзе. Таксама ў тройцы прызёраў фінішавалі шведка Тыльда Юхансан — з адставаннем у 17,6 секунды і францужанка Жылон Гігана (23,6).

Томас Бах: Магчыма, расейскія і беларускія спартоўцы маглі б спаборнічаць пад нейтральным сцягам

Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах ацаніў словы міністра спорту Украіны Вадзіма Гутцайта аб магчымым байкоце Алімпійскіх гульняў з-за допуску расейцаў. „Адхіленне спартоўцаў на падставе іх пашпарта не адпавядае каштоўнасцям і місіі Алімпійскай хартыі. Магчыма, расейскія і беларускія спартоўцы маглі б спаборнічаць пад нейтральным сцягам на Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы”, — перадае словы Баха Spiegel.

Беларускае Радыё Рацыя