Беспілотнікі атакавалі цэнтр вытворчасці дронаў у Іране



Міністэрства абароны Ірана пацвердзіла атаку беспілотнікаў на цэнтр вытворчасці боепрыпасаў у Ісфахане. У ведамстве заявілі, што адзін з дронаў збіла СПА, а два іншыя «трапілі ў абарончыя пасткі» і былі знішчаныя.

Як пішуць іранскія СМІ, начная атака адбылася таксама на завод па вытворчасці маторных аліваў у Шахід-Салімі, авіябазу ў Дызфуле, вайсковыя часткі, адбыліся пажары ў некаторых іншых гарадах, паведамляе svaboda.org.

Іран пастаўляе дроны «Shahed 131/136» Расеі, дапамагаючы ёй атакаваць украінскія гарады, цывільныя і энэргетычныя аб’екты.

Выданне Al Arabiya са спасылкай на ізраільскія СМІ паведаміла, што Ізраіль пачаў спецаперацыю ўнутры Ірана з мэтай знішчэння ваеннай прамысловасці Ірана, верагодна, на фоне нядаўніх тэрактаў у Іерусаліме.

Ізраіль пачаў узмацняць войска і паліцыю, а таксама спрашчаць сістэму атрымання зброі. Афіцыйных заяў наконт атакі па Іране ўрад Ізраіля не даваў.

Array