Выйшлі на волю экскурсаводы Сацукевіч і Варыкіш
Паводле інфармацыі крыніц радыё «Свабода», затрыманыя 13 студзеня экскурсаводы Іван Сацукевіч і Алесь Варыкіш, выйшлі на свабоду. Сацукевіч адседзеў 15 дзён, Варыкіш — 10.

13 студзеня па дарозе ў Семежава на абрад «Калядных цароў» у Грозаве Капыльскага раёна сілавікі затрымалі вялікую экскурсію — да 80 чалавек, на двух аўтобусах — з гідамі Алесем Варыкішам, Наталляй Жданок і Іванам Сацукевічам. Ва ўсіх затрыманых праверылі дакументы і тэлефоны. Большасць людзей, акрамя экскурсаводаў, адпусцілі. Пазней стала вядома, што двух экскурсаводаў — Варыкіша і Сацукевіча — затрымалі на 72 гадзіны. Пасля ім прысудзілі «суткі».
На абрад удзельнікі экскурсіі тады не трапілі, бо іх 5 гадзін пратрымалі ў Капылі ў аўтобусе, пакуль правяралі.