Мінздароўя: Эпідэміялагічная сітуацыя ўскладняецца, але застаецца падкантрольнай
У Міністэрстве аховы здароўя паведамляюць, што ў краіне эпідэміялагічная сітуацыя ўскладняецца, але застаецца цалкам падкантрольнай. У большасці выпадкаў лячэнне захворванняў праходзіць у хатніх умовах.

„Самае хваляванне зараз выклікае грып”, – адзначае лекар-эпідэміёлаг Таццяна Кім:
– Павышэнне захворванняў ёсць. Непакоіць тое, што ў нас выяўляюцца выпадкі грыпу, то бок цыркуляцыя на нашай тэрыторыі, як рэспіраторных вірусаў, так і вірусаў грыпу. Па кавіду сітуацыя больш спакойная, больш стабільная, таму ўжываючы рэспіраторны этыкет, захварэўшы застаюцца ў хаце і выконваюць парады лекара.
Суразмоўца дадае, што медыкі рыхтуюцца да пагаршэння сітуацыі ў лютым, але распаўсюд вірусаў вельмі залежыць ад таго ці будуць людзі выконваць санітарна-эпідэміялагічныя рэкамендацыі.
Беларускае Радыё Рацыя