Лукашэнка вылецеў у Зімбабвэ
Аляксандр Лукашэнка вылецеў з ААЭ у Зімбабвэ. Яго прыбыццё чакаецца ў другой палавіне дня. Пра гэта паведаміла ягоная прэс-служба.

У прэс-службе таксама падкрэслілі, што размова ідзе аб найвышэйшым пратакольным статусе візіту. У Зімбабвэ Лукашэнка будзе знаходзіцца да 1 лютага. Будуць праведзены перагаворы на вышэйшым узроўні. Плануецца падпісаць некалькі пагадненняў, а таксама запусціць другі этап зімбабвійска-беларускай праграмы сельскагаспадарчай механізацыі.
Таксама ў сталіцы Зімбабвэ горадзе Харарэ пачаў работу беларуска-зімбабвійскі бізнес-форум, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У эміратах Лукашэнка знаходзіўся з 25 студзеня. Цягам гэтых дзён не паведамлялася пра афіцыйныя мерапрыемствы з яго ўдзелам.
Array