За суткі беларусы назбіралі патрэбную суму на пахаванне добраахвотніка Эдуарда Лобава



Учора, 29 студзеня, фонд салідарнасці BYSOL абвясціў пра пачатак збору, сёння патрэбная сума ўжо сабраная.

Хаваць Эдуарда будуць у Польшчы. Сродкі былі патрэбныя на перавоз цела, аплату месца на могілках і іншыя выдаткі.

Пра гібель Эдуарда Лобава стала вядома 27 студзеня. Ён быў смяротна паранены каля ўкраінскага Вуглядару, дзе ваяваў у складзе ЗСУ. Лобаў бараніў Украіну са зброяй у руках з 2015 года. Раней выступаў супраць дыктатуры ў Беларусі, быў палітычным вязнем, адсядзеў чатыры гады ў калоніі.

Эдуарду Лобаву было 34 гады.