Дзяніс Івашын зможа прэтэндаваць на датэрміновае вызваленне ў 2030 годзе



Палітвязень Дзяніс Івашын зможа прэтэндаваць на датэрміновае вызваленне ў 2030 годзе. У 2029 годзе яму могуць замяніць не адбытую частку пакарання больш мяккай.

Такія тэрміны прапісалі яму ў дакументах месцы адбыцця пакарання, адзначае тэлеграм-канал @nebovkletku. Абедзве працэдуры прымяняюцца да “асоб, якія даказалі сваё выпраўленне”.

Нагадаем, у сярэдзіне студзеня Івашына этапавалі ў магілёўскую калонію. Раней яго асудзілі да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

“Яны шчыра вераць, што дажывуць, і нават на сваіх захопленых пасадах аж да 2029 мінімум года. Вось у каго павучыцца аптымізму трэба!”, — каментуе жонка Дзяніса – Вольга Івашына.