САЗ адмовілася прызнаць пандэмію скончанай



Сусветная арганізацыя здароўя адмовілася прызнаць пандэмію скончанай: за ёй па-ранейшаму захоўваецца статус надзвычайнай сітуацыі міжнароднага значэння.

14-е пасяджэнне экстранага камітэту САЗ па COVID-19 было прымеркаванае да трохгадовай гадавіны пандэміі: яна была абвешчаная глабальнай пагрозай 30 студзеня 2020 году.

На пасяджэнні абмяркоўвалася пытанне аб тым, ці трэба абвясціць аб завяршэнні пандэміі. Аднак, адзначыўшы выдатныя поспехі ў барацьбе з захворваннем, чальцы камітэту пастанавілі, што гаварыць аб заканчэнні пандэміі рана. На гэта паўплываў, у прыватнасці, нядаўні буйны ўсплёск COVID-19 у Кітаі, які здарыўся пасля таго, як краіна адмяніла большасць каранцінных мераў.

Array