Беларусь апусцілася ў рэйтынгу карупцыі Transparency International



Міжнародная арганізацыя Transparency International апублікавала свой штогадовы рэйтынг успрымання карупцыі.

Беларусь за год страціла 2 балы і апусцілася на дзевяць месцаў у рэйтынгу. Калі па выніках 2021 года нашая краіна займала 82 месца, то па выніках 2022-га знаходзіцца на 91 месцы.

Беларусь набрала 39 балаў са 100 магчымых, што на два балы менш, чым за год да гэтага. Пазіцыі краіны паслядоўна пагаршаюцца. Па выніках 2019 года краіна мела 47 балаў, а 2020-га – 43 балы.

Украіна займае ў рэйтынгу 116 месца, Польшча – 45, Літва – 33, Латвія – 38, а Расея – 137 месца.

Найменш карумпаванай краінай у свеце стала Данія з 90 баламі. Далей у першай дзесятцы ідуць Фінляндыя, Новая Зеландыя, Нарвегія, Сінгапур, Швецыя, Нідэрланды, Германія, Ірландыя і Люксембург. Апошнія дзве краіны дзеляць дзясятае месца.

Найбольш карумпаванымі дзяржавамі, згодна з рэйтынгам, з’яўляюцца Венесуэла, Паўднёвы Судан, Сірыя і Самалі.

reform.by