Трэці месяц ідзе суд па справе “Рабочага Руху”



У Гомельскім абласным судзе трэці месяц ідзе суд па справе “Рабочага Руху”, фігурантамі якой з’яўляюцца адразу дзесяць палітзняволеных, якія ўтрымліваюцца пад вартай амаль паўтара года.

Усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Палітвязням пагражае да 15 гадоў зняволення. Працэс разглядае суддзя Аляксандр Піскуноў.

Усе 10 палітвязняў не прызналі віну ў здрадзе дзяржаве. Усе яны адмовіліся даваць паказанні, таму на працэсе праглядалі відэа допытаў з папярэдняга следства.

У канцы снежня палітвязень Аляксандр Капшуль абвясціў галадоўку супраць парушэння заканадаўства падчас яго ўтрымання ў гомельскім СІЗА. Пры гэтым першыя некалькі дзён ён трымаў сухую галадоўку.

Беларускае Радыё Рацыя