Аб’яднаны Пераходны Кабінет абмеркаваў з уладамі Польшчы праблемы беларусаў
Польскі бок абмяркоўвае паўнамоцтвы кабінета пацвярджаць прыналежнасць да грамадзянства Беларусі з выдачай пашпартоў, паведамляе BPN.
Сустрэчы адбыліся з прэзідэнтам Анджэем Дудам, віцэ-прэм’ерам Пятром Гліньскім, маршалкам сейма Эльжбетай Вітэк, іншымі польскімі чыноўнікамі, пасламі краін Еўразвяза.
„Пакуль Варшава пачала выдачу спецыяльных праязных дакументаў беларусам, якія па тых ці іншых прычынах страцілі пашпарты, і знаходзяцца ў Польшчы на гуманітарных падставах. Была створана група для вырашэння праблемных пытанняў”, — нагадалі ў АПК.
Пры Мінфіне анансавана стварэнне аналагічнай структуры для вырашэння праблем пры адкрыцці рахункаў, адкрыцця і вядзення бізнесу беларусамі ў Польшчы.
„Міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк запэўніў аб гатоўнасці выдзеліць фінансаванне на развіццё беларускіх нядзельных школ, даследаванне беларускай мовы і літаратуры. Вынікам перамоў з прадстаўнікамі Мінадукацыі стала згода на стварэнне сумеснай працоўнай групы”, — дадалі ў АПК.
Array
