ЗША ўпершыню перададуць Украіне далёкабойныя ракеты GLSDB
Крыніцы агенцтва Reuters паведамілі, што ЗША ўпершыню перададуць Украіне далёкабойныя ракеты GLSDB. Яны здольныя атакаваць цэлі на адлегласці да 150-ці кіламетраў.

Гэтыя боепрыпасы ўвойдуць у новы пакет дапамогі на 2 мільярды 200 мільёнаў даляраў. Ракеты GLSDB – саманаводныя і высокадакладныя. Гэта сумесная распрацоўка амерыканцаў і шведаў. Ракеты запускаюцца ў тым ліку з установак HIMARS і могуць атакаваць цэлі, што рухаюцца. Раней хаўруснікі Украіны перадавалі ёй ракеты з максімальнай далёкасцю 80 кіламетраў.
Агулам чарговы пакет амерыканскай дапамогі для Украіны мае ўключаць абсталяванне для сістэм супрацьпаветранай абароны Patriot, высокадакладныя боепрыпасы і супрацьтанкавая зброя Javelin. Пра гэта афіцыйна абвесцяць да канца тыдня, піша Reuters.
Array