Журналіста Аляксандра Няўзорава завочна прысудзілі да 8 гадоў зняволення



Вядомага расейскага журналіста Аляксандра Няўзорава завочна прысудзілі да 8 гадоў.

Суд у Маскве абвінаваціў журналіста ў распаўсюдзе фэйкаў пра войска. Яму таксама забаранілі 4 гады адміністраваць інтэрнэт-рэсурсы, піша выданне «Медиазона». Нагодаю сталі публікацыі пра Бучу і Марыюпаль. Суд пагадзіўся з версіяй следства пра тое, што журналіст дзейнічаў паводле матываў палітычнай варожасці, і прыгаварыў яго да 8 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Пра крымінальную справу супраць Няўзорава стала вядома ў сакавіку 2022 года. Журналіста абвесцілі ў вышук і завочна арыштавалі. Ён з’ехаў з Расеі тады ж, у сакавіку.

У чэрвені прэзідэнт Уладзімір Зяленскі надаў Аляксандру Няўзораву і ягонай жонцы Лідзіі грамадзянства Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя