Палітвязень Максім Сілюк выйшаў на волю
Палітвязень Максім Сілюк выйшаў на волю. За кратамі ён адбыў 795 дзён.

Жыхара Берасця затрымалі 28 лістапада 2020 года па справе аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў у Берасці. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісу пратэстнага характару на гандлёвы павільён і арт. 309 КК за ўстаноўку на чыгуначных шляхах металічнага проваду, з прычыны чаго электрацягнік атрымаў сігнал аб спыненні.
Максіму прысудзілі 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін палітвязень адбываў у шклоўскай калоніі № 17. Як паведамляе @viasna_brest, Максім цалкам адбыў тэрмін і сёння, 1 лютага, выйшаў на волю.
Беларускае Радыё Рацыя