Студэнтам БДУ забаранілі святкаваць Дзень святога Валянціна
Інфармацыя пра забарону мерапрыемстваў да Дня святога Валянціна з’явілася ў сацсетках.

Яе ж «Нашай Ніве» пацвердзілі некаторыя студэнты. Адзін з іх расказвае, што яшчэ ў лістападзе мінулага года ў БДУ прыйшоў ліст зверху з патрабаваннем «імпартазамяшчэння заходніх святаў» з-за папулярнасці Хэлоўіна, які «не адпавядае традыцыям беларускага народа і згубна ўплывае на маладое пакаленне».
«Забарона Дня святога Валянціна, відаць, заканамерны працяг гэтага ж шляху. Яны патрабавалі альтэрнатывы папулярным святам», – кажа ён.
Па словах студэнтаў, на месцы за «парадкам» сочыць прарэктар па выхаваўчай працы Ганна Бакун. Раней яна рэпрэсавала студэнтаў падчас пратэстаў, а таксама выступала сведкай на судзе «па справе студэнтаў».
Беларускае Радыё Рацыя