Дзясяткі беларусак патрацілі грошы на неіснуючыя конкурсы прыгажосці



Дзясяткі беларусак патрацілі грошы на неіснуючыя конкурсы прыгажосці.

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, махляры завалодалі агулам больш як 46 тысячамі рублёў. Распачатая крымінальная справа. У ёй – 21 пацярпелая.

Махляры змясцілі ў сацсетцы аб’яву аб правядзенні конкурсаў прыгажосці „Міс і Місіс Мінск”, а таксама „Місіс Беларусь 2022”. Дзяўчаты, пабачыўшы яе, звязваліся з арганізатарамі. Ім давялося праходзіць некалькі сумоўяў па тэлефоне. Далей яны рыхтавалі „відэа-візітоўку”, заключалі дамовы і ўносілі „арганізацыйны ўнёсак”. Калі махляры атрымалі грошы, яны спачатку пад рознымі падставамі адкладалі далейшыя мерапрыемствы, а пасля перасталі выходзіць на сувязь. Дзяўчаты звярнуліся ў міліцыю.

Мяркуецца, што пацярпелых можа быць больш.

Беларускае Радыё Рацыя