ГУБАЗіК затрымаў адміністратара тэлеграм-канала „Па-беларуску”



„Пакаяльнае відэа” з ім з’явілася ў праўладным тг-канале. У ім хлопец кажа, што ўдзельнічаў „у несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў не меней за пяць разоў”. Ён працуе ў ААТ „Люксофт” праграмістам. Сілавікі прымусілі яго назваць свой заробак.

У затрыманага дома знайшлі нацыянальны сцяг, герб Пагоня і іншыя рэчы з нацыянальнай сімволікай. Сілавікі асобна адзначылі, што хлопец уладальнік карты паляка. Яе паказалі ў відэа.

Тг-канал „Па-беларуску” публікуе жарты і мемы на беларускай мове. Сілавікі пішуць, што на канале прасоўваліся „лацінка і нянавісць да рускамоўнай сацыякультурнай прасторы”.