Ірына Паляніна: Намякнулі, што я магу толькі даіць кароў



Мае сур’ёзныя праблемы са здароўем, а таксама не мае магчымасці знайсці працу палітвязень Ірына Паляніна, якая амаль што тры месяцы таму вызвалілася з калоніі.

„Чыноўнікі ствараюць немагчымыя ўмовы для яе існавання ў Беларусі”, – распавяла рэспандэнтка:

– Наконт працы мне адразу намякнулі вельмі так шчыра, што я магу ісці толькі ў які-небудзь калгас даіць кароў. Непасрэдна было сказана, гэта на біржы занятасці, што могуць прапанаваць толькі сельскую мясцовасць. Выбачайце, дзе я, а дзе каровы, гэта ніяк ні разу. З намёкам: „Ну вы ж разумееце, хто вы па статусе”. Канешне разумею.

Жыхарцы Пастаў Ірыне Палянінай было прысуджана два гады абмежавання волі ў калоніі агульнага рэжыму. Падставай сталі артыкул 369 Крымінальнага кодэксу або Абраза прадстаўніка ўлады і артыкул 295 Крымінальнага кодэксу або Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Беларускае Радыё Рацыя